У чым прычына паказальнай жорсткасці разгонаў вулічных акцый?
2020-11-09 21:46
Па інфармацыі праваабаронцаў, 8 лістапада ў Беларусі было затрымана звыш 1200 чалавек. Прычым шмат людзей было збіта падчас затрымання і трапіла ў лякарні.
Чаму ўлады вярнуліся да тактыкі пачатку жніўня? Ці будуць пратэсты пераходзіць у новыя формы пад ціскам сілавікоў? Чым пакрыўдзілі ўлады музыканты, што граюць дваровыя канцэрты? Разважае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.