- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
13 красавіка 2006 году споўнілася 100 год з дня нараджэньня найвялікшага генія тэатра абсурду – Сэмюэля Бэкета. Нажаль для Беларусі ягонае імя і творчасьць надалей застаюцца неадкрытымі. Сёлета, у адрозьненьні ад іншых краінаў Эўропы, у Беларусі не гучаць чытаньні Бэкетавых твораў, не выстаўляюцца ягоныя п’есы, не паказваюцца запісы легендарных пастановак ягоных дзеятвораў. Усё гэта нагадвае савецкі час, калі нават узгадваньне гэтага імя было забаронена. Спадзяючыся на зьмены да лепшага, прадстаўляю спадарству свой пераклад сусьветнавядомай п’есы ‘У чаканьні Гадо’.