У Беластоку адбываецца сустрэча з Паўлам Латушкам
2020-09-05 15:50
У Беластоку адбываецца сустрэча з Паўлам Латушкам. На адкрытую сустрэчу прыйшлі дзясяткі людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі.
Былы міністр культуры Павел Латушка расказаў пра сітуацыю ў Беларусі, падкрэсліваючы, што ў Беларусі працягваюцца акцыі пратэсту.
– На заўтра запланаваны вялікі Марш свабоды. Гэтыя акцыі маюць намерам вымусіць уладу прыняць рашэнні, накіраваныя на тое, каб змяніць унутрыпалітычную сітуацыю ў нашай краіне. Галоўнае – гэта перапыніць гвалт, палітычныя арышты, вызваліць усіх палітычных вязняў. Вельмі важна правесці расследаванне ўсіх крымінальных спраў злачынстваў, якія былі здзейснены ў апошнія тыдні ў адносінах беларусаў. І тут паставіць кропку. Бо калі мы гэта не зробім, то мы фактычна адчыняем скрыню Пандоры.
Павал Латушка ў жніўні, пасля жорсткіх рэпрэсій уладаў супраць беларускага грамадства, заклікаў Аляксандра Лукашэнку сысці. Менавіта тады ён увайшоў у апазіцыйную Каардынацыйную раду.
Беларускае Радыё Рацыя