У «Беларускай турэмнай літаратуры» папаўненне!
2020-05-26 22:28
Зборнік дакументаў «БЯЗРОДНЫ КАСМАПАЛІТ» Кім Хадзееў ды іншыя»Падобнае навукова-папулярнае выданне ўпершыню выйшла ў серыі БТЛ! Яе ўкладальнік даследчык Уладзімір Валодзін апісвае крымінальныя справы 1951 і 1962 гг., па якіх праходзіў мінскі дысідэнт Кім Хадзееў, на падставе знойдзеных у архівах дакументаў.
29 траўня, а 19:00 адбудзецца АНЛАЙН-прэзентацыя выдання ў на платформе ZOOM.
Каб далучыцца:
1. Спампуй Zoom на свой тэлефон ці кампутар
2. Напішы на
viasna96@gmail.com, пакінуўшы свае кантакты для зваротнай сувязі і атрымай спасылку для ўваходу.
У мерапрыемстве возьмуць удзел гісторык і ўкладальнік Уладзімір Валодзін, праваабаронца і літаратар Алесь Бяляцкі, паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў, журналіст і публіцыст Сяргей Ваганаў.
Запрашаем усіх зацікаўленых!