«У беларускай кнігі вялікі патэнцыял». Размова з выдаўцом Андрэем Янушкевічам
2021-01-22 15:36
Ян Максімюк размаўляе з Андрэем Янушкевічам, дырэктарам выдавецтва «Янушкевіч», якому беларускія ўлады заблякавалі банкаўскі рахунак і паралізавалі працу.
Сьцісла
Рахунак выдавецтва заблякаваны і мы ня можам нікому заплаціць за працу.
Плянавалі неўзабаве выдаць «Гары Потэра» ў мяккай вокладцы, але таксама няма як заплаціць за друк.
На падыходзе выданьне раману Герты Мюлер «Сёньня я не хацела б з сабою сустракацца», перакладу якога на расейскую пакуль няма.
Сайт выдавецтва «Янушкевіч» дзейнічае нармальна, кніжкі можна купляць праз інтэрнэт.
Свае кнігі выдавецтва ахвотна, хоць не выключна, друкуе ў Літве, дзе большы выбар матэрыялаў і вышэйшая якасьць паліграфіі, чым у Беларусі.
Дамаўляцца з замежнымі выдаўцамі на выданьні перакладаў у Беларусі выдавецтву цяпер даволі проста.
Найлягчэй дамаўляцца наконт перакладаў з выдаўцамі скандынаўскіх краін.
Перакладчыцкія тэксты ў Беларусі цяпер вельмі якасныя. Беларускія пераклады — аргумэнт для многіх людзей, каб пачаць чытаць па-беларуску.
На восень заплянавана выданьне раману Габрыэля Гарсіі Маркеса «Восень патрыярха».
«Падзеі апошняга паўгодзьдзя паказалі, што насамрэч у беларускай кнігі вялікі патэнцыял».