- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паўстанне 1863––1864 гадоў на абшарах Беларусi, Лiтвы i Польшчы было, пасля трох ганебных падзелаў Рэчы Паспалiтай, «апошнiм намаганнем прыгнечанага народа, здзейсненым з мэтаю скiнуць нянавiснае, прынiжальнае ярмо». Так вызначыў ролю вызвольнага супраціву, адчайнага ўздыму сучаснікаў адзiн з летапiсцаў беларускай гiсторыi ХIХ стагоддзя паэт Янка Лучына (бо паэты, праўдзівыя паэты, яны i ёсць самыя аб’ектыўныя, непадкупныя хранiсты ўчынкаў роднага народа i скрутных вывіхаў сваёй эпохi). Тагачасныя ж летапiсцы iншага кiрунку –– расейскiя афiцыёзныя гiсторыкi i прадажныя лiтаратары –– наўзахваткі публічна пнуліся ахрысцiць паўстанне «мятежом», «бунтом», «польскою интригою». Спробай «сумасбродного народа решить давно решенный спор».