- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Патрыёты «крыўскай» дзяржавы” — гэтак нібыта гіранічна назваў Сямён Вальфсон свой артыкул у зборніку „Супроць контррэволюцыйнага беларускага нацыянал-дэмократызму” (Менск, 1931), ня ўяўляючы нават, наколькі ён блізкі да праўды. Зборнічак, што, як адзначалася ў прадмове, „мае на мэце ўзброіць першачарговымі сродкамі змаганьня”, пакліканы „ворага дабіваць да канца”, пералічваў тых "ворагаў" — Аляксандра Цьвікевіча, Язэпа Лёсіка, Сьцяпана Некрашэвіча, Паўла Трамповіча, Аляксандра Шлюбскага, Мікалая Касьпяровіча і, у першую чаргу, натуральна, – Вацлава Ластоўскага. Імя Антона Адамовіча ў агульным пераліку не было, хоць ён таксама, як яшчэ больш за сто чалавек, быў засуджаны па справе Саюзу Вызваленьня Беларусі. (Л. Юрэвіч, Антон Адамовіч. Біяграфічна-крытычны нарыс, фрагмант)