Вялікі канцэрт “Музыка побач” адбыўся ў пятніцу 27 лістапада ў падтрымку ўсіх, каму складана ў гэты час, а таксама творцаў, якія з вядомых прычынаў не маюць магчымасці выйсці на сцэну зараз. У фэсце ўзялі ўдзел гурты РСП, Крама, Зміцер Вайцюшкевіч, Алена ЖалудОК і “Чынчынчэнел”, Святлана Бень, Алег Хаменка (Палац). Падтрымаць канцэрт і музыкаў можна тут, а таксама можна паглядзець анлайн-трансляцыю.
Піт Паўлаў даў дваравы канцэрт для жыхароў Ангарскай. Паглядзець трансляцыю і падтрымаць музыкаў
можна па спасылцы.
Відэаверсію канцэрта Паўла Аракеляна і яго гурта
The Outsiders, якая прысвячаецца ўсім нязломным Артыстам Перамогі: музыкам, пісьменнікам, акторам, якіх звальняюць, арыштоўваюць, збіваюць, але якія ўсё адно выходзяць на Маршы і працягваюць ствараць, граць, выступаць, – паказалі
28 лістапада. Ахвяраваць любую суму ў Беларускі Фонд культурнай салідарнасці можна і цяпер.
Адкрылася віртуальная выстава аб падзеях пасля 9 жніўня
«Беларусь будучыні. Моц жаночай волі». Арганізатары пішуць пра сваё бачанне тых падзей:
«Выстава „Беларусь будучыні. Моц жаночай волі“ – гісторыя пра сілу чалавечнасці, якая абуджаецца, калі хлусня, гвалт ды несправядлівасць не даюць людзям спакойна жыць. Гэта расповед пра мары людзей на лепшае жыццё ў сваёй краіне і пра жаданне змагацца за гэта».
Выстава створаная ў супрацы з незалежнай платформай SHKLO, якая папулярызуе працы беларускіх фотографаў. Пабачыць галерэю можна
тут.
Мастачка
Аляксандра Канафальская стварыла вельмі эмацыйнае відэа на песню “Маці” гурта TOR BAND, прысвечаную памяці Рамана Бандарэнка.