Творчая прэзентацыя Эдуарда Акуліна
            
                2020-10-13 11:21
            
             
                        
                
Усе прыхільнікі беларускай песні і паэтычнага слова запрашаюцца на прэзентацыю
новых кніг Эдуарда Акуліна “Падзяліцца поўняй” і “Плашчаніца”, якая адбудзецца 16
кастрычніка ў межах літаратурнага фестывалю “Прадмова”. У прэзентацыі бяруць удзел: літаратар і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, а таксама героі кнігі гутарак – Кастусь Герашчанка і Алесь Бяляцкі. 
Падчас сустрэчы гасцей чакаюць не толькі прэм’еры кніг, а і прэм’еры песень Эдуарда Акуліна і Кастуся Герашчанкі. А таксама аўтографсесія ад усіх удзельнікаў імпрэзы…
Пачатак прэзентацыі – а 13-ай гадзіне ў сталічным Палацы Мастацтва па вул. Казлова, 3. Уваход вольны. 
Прыходзьце, калі ласка, - не пашкадуеце! 
Добры настрой і станоўчыя эмоцыі гарантуюцца!