Творчая кухня з Настай Кудасавай
2021-02-19 14:47
17 лютага адбыўся эфір з паэткай Настай Кудасавай. Паразмаўлялі пра яе новую кнігу "Вясна, вуснам цесна", прэмію Міхася Стральцова, абмеркавалі, ці складана вывучаць удмурцкую мову і як пісаць вершы ў перыяд грамадска-палітычнага крызісу. Таксама паэтка прачытала некалькі вершаў і адказала на пытанні гледачоў.Глядзець трансляцыю можна ў сацсетках Беларускага ПЭНа і “Еўрарадыё” і на Youtube.
“Творчая кухня” – сумесны праект
“Еўрарадыё” і
Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні гледачоў.