- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гуканьне вясны пачыналася 14-га сакавіка (1-га па старому стылю). У поўдзень моладзь зьбіралася гуртам і йшла за ваколіцу, на ўзвышша, сьпяваць. Высокае месца выбіралі таму, што яно першае вызвалялася з-пад сьнегу. Хлопцы зьбіралі з усяе вѐскі розную старызну, зносілі яе і распальвалі вогнішча. Вясна бачылася нашым продкам часам новага ўваскрашэньня, сьвятам пачатку новага году, лета. Нараджэньне новага магчыма толькі праз адміраньне старога. Таму і ачышчалі хлопцы зямлю, а дзяўчаты поўнілі яе песьнямі-гаканьнямі.