- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тутэйшая сага зборнік вершаў гарадзенскага паэта Аеся Чобата, які надазіўся ў мястэчку Скідзель. Гістарычныя і рэлігійныя матывы цесна пераплеценыя з сучаснасьцю. Алесь Чобат праз свае гістарычныя веды, веру і аналіз сучаснаці стварае сынтэз, які не пакіне абыякавым сумленнага чалавека. У вершах адчуваецца туга па страчаным, адчуваньне абыякавасмьці і наканаванасьці сёньняшняга дня, але і надзея на тое, што ня ўсё страчана. Сам Алесь Чобат пачынаў працу як тэхнічны канструктар, аднак творчыя пачаткі далі свой плён і закаласіліся ўраджаем зборнікаў вершаў і эсэ якія пабачылі сьвет. Кнігі паэзіі, эсэ “Зямля Сьвятога Лукі” і Легенда пра чатырох мушкецёраў”, хронікі, біяграфіі, артыкулы і апавяданьні на актуальныя тэмы сучаснасьці і гісторыі Беларусі даробак аўтара, цяпер яшчэ дадае ён і гэтую нізку вершаў, названую гістарычна Сагай, але ўсё ж не скандынаўскай, а тутэйшай. (З.К.)