- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як Макей правы чалавека бараніў. Міністэрства замежных спраў Беларусі заклапочана тым, што на Захадзе бракуе дэмакратыі. Колісь улады Савецкага Саюза на ўсе папрокі наконт парушэння правоў чалавека ў СССР адказвалі ў стылі “а ў вас неграў лінчуюць”. Стары прапагандысцкі прыём цяпер выкарыстаў афіцыйны Мінск. МЗС Беларусі падрыхтавала справаздачу пад цудоўнай назвай «Нарушения прав человека в отдельных странах мира в 2012 году». “Отдельных стран” у дакуменце 25. Натуральна, сярод іх няма, да прыкладу, Ірана, дзе і сёння практыкуюцца варварскія публічныя пакаранні смерцю. Але ж Махмуд Ахмадзінежад — сябар Аляксандра Лукашэнкі, таму якія могуць быць да яго пытанні?