- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У новым праекце "Беларуская Брытанія" мы распавядзём пра беларусаў і брытанцаў, для якіх Беларусь больш, чым проста месца нараджэння ці модны знешнепалітычны трэнд. Адкрывае нашу серыю гутарка з маладым лонданскім архітэктарам кітайскага паходжання Цзыўай Рафаэлем СО. Якое дачыненне, запытаецеся вы, ён мае да Беларусі? Большае, чым асноўная маса нашых суайчыннікаў, што аднойчы прайшоўшы эміграцыйны кантроль, бясследна знікла ў тумане Альбіёна. Парафіянін беларускай грэка-каталіцкай царквы Св. Пятра і Паўла ў Лондане, Цзыўай Рафаэль захапляецца гісторыяй Беларусі, вывучае традыцыйную беларускую архітэктуру ды распрацоўвае праект новай беларускай царквы, якая мае паўстаць на поўначы Лондана ў бліжэйшай будучыні.