- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сумаваць з нагоды адстаўкі старшыні Нацыянальнага банка Пятра Пракаповіча не выпадае. Пашкадаваць можна было хіба толькі з той нагоды, што краіна страціла вядомага гумарыста, які нават напярэдадні дэвальвацыі катэгарычна сцвярджаў, што яе не будзе. Але ў гэтым сэнсе ў Пракаповіча вельмі хутка з’явіліся пераемнікі. Апошнімі днямі ролю першага плана ўзяў на сябе Міхаіл Мясніковіч. Амаль паўгода пасля прызначэння на пасаду прэм’ера ён, па вялікім рахунку, трымаўся ў цені і раптам “выйшаў на арэну”. На сустрэчы з літоўскімі бізнесоўцамі Мясніковіч заявіў: “Мы практычна спынілі інфляцыю, запрацаваў валютны рынак”. Карацей кажучы, часовыя цяжкасці мінулі.