- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Аляксандр Ласякін кажа, што ён, перш чым адрасаваць пытанне ўраду, як правіла, раіцца з выбаршчыкамі. Паводле яго слоў, на падрыхтоўку ідзе не так ужо і мала часу. «Працэдура падрыхтоўкі працяглая, — распавядае Аляксандр Міхайлавіч. — Пытанні збіраюцца падчас гутарак з выбаршчыкамі, вынікаюць з сітуацый, што складваюцца на месцах. І нават калі адзін выбаршчык падымае якое-небудзь пытанне, то заўсёды даводзіцца ўдакладняць дэталі, асабіста вывучаць праблему, выязджаць на месца. Да мяне, напрыклад, звярнуліся студэнты і іх бацькі з нагоды аплаты за вучобу. У адных установах адукацыі просяць унесці аплату за семестр, а ў іншых ВНУ ўводзіцца штомесячная аплата. Гэтае пытанне я агучыў ураду. Але перад гэтым усё ўдакладніў, абзваніў установы адукацыі, задаў пытанні рэктарам і дэканам. Не магу гаварыць за ўсіх дэпутатаў, але ведаю, што многія пытанні навеяны не асабістым меркаваннем дэпутата. Хоць бывае і такое». Існуе меркаванне, што пераважная большасць дэпутатаў проста баяцца задаваць гучныя пытанні. Адно такое пытанне, два, а на трэцім запішуць у апазіцыю і, як гаворыцца, бывай, чарговы тэрмін, статус і немаленькая зарплата.