be
pdf

Тут і цяпер 28-04-2011

“Калі справа дойдзе да суда, прадухіліць закрыццё газет будзе ўжо бадай немагчыма». Такую думку выказаў намеснік старшыні ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец на нарадзе кіраўнікоў арганізацыі ў звязку з сітуацыяй вакол «Народнай волі» і «Нашай Нівы». «Фармальна ў газет хапае папярэджанняў, каб суд, не ўнікаючы ў сутнасць справы, задаволіў зыскі Мінінфармацыі. Таму спыніць драматычнае развіццё падзеяў ёсць шанец толькі праз адкліканне зваротаў у суд», — лічыць юрыст. Паводле арт. 161 Гаспадарча-працэсульнага кодэксу (ГПК), на ўзбуджэнне вытворчасці па зысках у Вышэйшага Гаспадарчага суда 5 дзён. Паколькі зыскавая заява паступіла ў ВГС 25 красавіка, ужо найбліжэйшымі днямі справу могуць завесці. Паводле ГПК, на працягу 15 дзён пасля паступлення зыскавай заявы павінна быць прызначана дата папярэдняга судовага пасяджэння. А не больш як праз 2 месяцы пасля прыняцця «вызначэння» пра ўзбуджэнне вытворчасці справу павінны разгледзець.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Дата выхаду: 2011-04-28
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2011 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org