- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тысяча беларускіх рублёў, паводле курса Нацбанка, адпавядаюць амаль 4 расійскім рублям, альбо, калі быць дакладным, 3 рублям 80 капейкам. Па курсе Нацбанка адна ўкраінская грыўня практычна адпавядае 1 тысячы беларускіх рублёў (дакладна — 1050). У звычайнай харчовай краме ў спальным раёне мінчаніну ці госцю сталіцы з тысячай рублёў у кішэні практычна няма чаго лавіць. Не тое што хлеба, а і булачкі з макам на гэтыя "шалёныя" грошы набыць вы не зможаце. Таксама тысячы не хопіць ні на паўлітра малака, ні на глазураваны сырок, ні на мінералку, ні на адну сасіску... Словам, прасцей пералічыць, на што хопіць. За тысячу рублёў або нават і за меншую суму можна набыць: пластыкавы кубак, бутэльку або кантэйнер для салаты, фасовачны пакет, самы танны булённы кубік, пакецік ваніліну або ванільнага цукру. Умоўна гэтай сумы хопіць і на 1 яйка, але насамрэч вам яго не прададуць, хіба што ў кулінарыі, але ўжо звараным. Хопіць на 1 вельмі малы яблык, 100 г кіслай капусты, на пару бульбін або 2-3 невялічкія морквы. Усё.