- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Заява Далі Грыбаўскайтэ, зробленая на закрытай сустрэчы з амбасадарамі краін ЕС і распаўсюджаная агенцтвам Reuters, дагэтуль не абвергнута, а таму можа лічыцца сапраўднай. Сэнс прамовы прэзідэнта Літвы палягаў у тым, што Аляксандр Лукашэнка з’яўляецца гарантам палітычнай і эканамічнай стабільнасці, а таксама суверэнітэту Беларусі. Таму Грыбаўскайтэ лічыць, што Захаду выгадна, каб на будучых выбарах перамог той, каго зусім нядаўна называлі (а дзе-нідзе і працягваюць называць) “апошнім дыктатарам Еўропы”. Гэта можна было б палічыць асабістым меркаваннем прэзідэнта Літвы. Але выглядае так, што ў Грыбаўскайтэ на языку тое, што ў Бруселя наўме. Незвычайна мяккая пазіцыя Еўропы ў адносінах да беларускіх улад на гэта намякае даволі празрыста.