- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэма цэн на прадукты і паслугі, напэўна, самая папулярная сярод абсалютнай большасці нашых суайчыннікаў і, перакананы, застанецца такой яшчэ вельмі працяглы час, калі не ўвесь 2011 год. Сёлета, паводле Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2011 год, рост цэн не павінен перасягнуць мяжу ў 7,5—8,5%, аднак толькі за студзень і люты гэтага года цэны павысіліся на 4,2% (!) у параўнанні са снежнем мінулага года. Так што заяўленыя 7,5—8,5 гадавых працэнтаў мы павінны атрымаць у самай недалёкай будучыні. Паведамленні аб чарговым павышэнні цэн нагадваюць франтавыя зводкі. Транспарт Кошт праезду ў сталіцы ў тралейбусе, аўтобусе, трамвае, метро павышаецца на 20 працэнтаў — да 850 рублёў. Няма ніякіх сумневаў, што такія “транспартныя” павышэнні трэба чакаць і у іншых беларускіх гарадах. Хлеб Міністэрства эканомікі дазволіла павышэнне ў сакавіку і красавіку адпускных коштаў на хлеб і няздобныя булачныя вырабы па 1,7—5% у месяц. Адпаведна да 1 мая хлеб можа падаражэць на 10 працэнтаў.