- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Урачыстая цырымонія ўручэння Гомелю сертыфікатаў аб наданні статусу “Культурная сталіца Беларусі 2011 года” і “Культурная сталіца Садружнасці 2011 года” адбылася ў горадзе над Сожам. На цырымоніі міністр інфармацыі Беларусі сустаршыня Савета па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц СНД Алег Праляскоўскі адзначыў, што Гомель стаў першым горадам Беларусі і СНД, дзе стартаваў пілотны праект міждзяржаўнай праграмы “Культурныя сталіцы Садружнасці”, што праводзіцца ў рамках Года гісторыка-культурнай спадчыны ў СНД і святкавання 20-годдзя Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Праект прадугледжвае правядзенне ў горадзе над Сожам мноства культурных мерапрыемстваў, якія дазволяць на годным узроўні прадставіць нацыянальную культуру і ў цэлым Беларусь, адзначыў міністр. БелТА Уладзімір Арлоў, пісьменнік: “Полацк — шмат у чым прыклад для сталіцы" — Як вядома, у 2010 годзе культурнай сталіцай Беларусі быў мой родны Полацк. Я мяркую, што гэты выбар цалкам абгрунтаваны і бездакорны, бо ў Полацку пачалася наша культура, наша гісторыя. Полацк з яго Сафійскім саборам, Спаса-Ефрасіньеўскім манастыром, універсітэтам, адзінаццаццю публічнымі музеямі, шматлікімі помнікамі героям нашай гісторыі ў маім уяўленні сапраўды з’яўляецца культурнай сталіцай Беларусі. У гэтым сэнсе ён можа канкурыраваць з Мінскам. Мы маем феномен Полацка, які яшчэ вымагае асэнсавання. Недзе ў 1995 годзе тагачасны мэр Полацка Уладзімір Тачыла і тагачасны дырэктар Полацкага нацыянальна-культурнага запаведніка Мікалай Ільніцкі далі сабе слова, што пакуль ян