- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Куляшову не сорамна за падзеі Плошчы. Як паведамлялася раней, былы міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў уладкаваўся ў выканкам СНД на пасаду дарадцы аддзелу супрацоўніцтва ў сфэры барацьбы са злачыннасьцю, тэрарызмам і наркапагрозай, паведамляе Радыё Свабода. Ён кажа, што справы яго ідуць добра, на новай пасадзе ён не мае ніякіх прэферэнцый. Спачатку Куляшоў адмаўляўся ад інтэрв’ю: «Я ўжо вам столькі надаваў гэтых інтэрв’ю, што вам, відаць, ужо чытаць паднадакучыла гэтыя інтэрв’ю». Потым ён пагутарыў праз тэлефон. На сваёй пасадзе міністра ўнутраных спраў у 2010 годзе Анатоль Куляшоў кіраваў разгонам Плошчы 19 снежня. Ці памяняў ён сваё стаўленне да гэтых падзеяў?