be
pdf

Тут і цяпер 23-09-2011

А як аўтарытарная сістэма рэагуе на сатыру? Вучыцца ў яе? Баіцца? Змагаецца? – Вучыцца ў сатыры – гэтай логікай кіруюцца звычайна ўлады дэмакратычных краін. Дэмакратычны лідар чэрпае ў сатыры ідэі. Чэрчыль і дэ Голь патрабавалі карыкатур на сябе, а пасля аналізавалі: што з'яўляецца прадметам смеха? За што мяне б'юць? Чэрчыль нават хваляваўся, калі на яго не было карыкатур – гэта значыла, што яго забылі. У Амерыцы на кіраўніка дзяржавы прыходзіцца галоўны ўдар. Сатыра на першых асобаў ідзе ў прайм-тайм. І гэта натуральна – ты першы, уся ўвага скіравана на цябе – ты мусіш трываць удар. Аўтарытарны лідар крытыку не пераносіць, таму што не здольны вытрымаць канкурэнцыю. Той, хто канкурэнцыі не вытрымлівае, баіцца сатыры, душыць яе. Смех – прыкмета развітага чалавека. Самаіронія – гэта якасны паказчык. Рассмяяцца над сабой трэба ўмець, а аўтарытарны лідар наўрад ці на гэта здольны.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Дата выхаду: 2011-09-23
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2011 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org