- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Згодна з зацверджаным на днях планам мерапрыемстваў па выкананні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011–2015 гады праз чатыры гады краіну напаткае суцэльнае шчасце. Я планаў нашых люблю "громадьё" У гэтым, так бы мовіць, грандыёзным плане налічваецца 249 пазіцый, якія тычацца бюджэтна-падатковай, цэнавай і антыманапольнай палітыкі, фінансавых рынкаў, інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці, медыцыны, адукацыі, культуры і спорту, а таксама вызначаны асноўныя напрамкі развіцця прамысловасці, будаўніцтва, сельскай і лясной гаспадаркі, сферы паслуг. Знешне ўсё выглядае досыць прывабна.