- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праз паўгода "ўладарання" пакуль што самага жорсткага крызісу ў найноўшай гісторыі Беларусі ўлады вырашылі сказаць пра яго больш-менш шчырую праўду. Нацыянальная грашовая адзінка ў адносінах да свабодна канвертуемай валюты падышла да адзінага курса. На 21 кастрычніка адзін долар каштаваў 8680 беларускіх рублёў, адзін еўра — 11900. Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова правяла прэсавую канферэнцыю для журналістаў, на якой было агучана тое, пра што ўжо даўно гаворыць пераважная большасць нашых незалежных эканамістаў.