be
pdf

Тут і цяпер 21-09-2012

Ідэя фікс наконт сярэдняга заробку беларусаў у 500 долараў павінна рэалізавацца, па меншай меры фармальна, да канца гэтага года. Дарэчы, гэтыя хвалёныя 500 долараў ужо былі напрыканцы 2010 года. "Тут і цяпер" параўноваўвае, што можна было набыць на тыя долары тады і сёння. Найперш нагадаем, колькі ў недалёкім 2010 годзе каштаваў долар. Паводле Нацбанка, на канец снежня за адзін долар давалі 3 000 беларускіх рублёў. Сёння аднадоларавая купюра каштуе 8 410 рублёў. Адпаведна, запаветны заробак у 500 долараў два гады назад складаў 1,5 мільёна беларускіх рублёў, сёння – 4,205 мільёна. У лічбавым вымярэнні мы, як абяцае кіраўніцтва краіны, станем значна больш багатымі людзьмі. Але кожны наступны дзень шараговага абывацеля ставіць гэтую тэзу пад сумненне.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2012-09-21
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2012 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org