be
pdf

Тут і цяпер 20.05.2011

Расстроеная жанчына раптам паклала трубку, і журналіст не паспеў даведацца пра дэталі і абставіны праблемы, з якой яна сутыкнулася. Але тое, што праблема ёсць, у рэдакцыі чулі не ўпершыню. А таму ў гэты ж дзень журналіст звярнуўся па каментарый да загадчыцы раённай паліклініцы спн. Алены Бірылы. Вось што яна распавяла. – Сапраўды, праблема недахопу ў нас пэўных урачоў-спецыялістаў існуе, на жаль, не першы год. Тут варта мець на ўвазе тое, пра што людзі звычайна не ведаюць: колькасць урачэбных ставак у паліклініцы залежыць ад колькасці насельніцтва тэрыторыі, якую гэтая паліклініка абслугоўвае. У нашым раёне, паводле даных мінулага года, якія і былі ўзяты ў разлік, пражывае 47 тысяч 500 чалавек. А гэта значыць, што нам дазволена мець, напрыклад, аднаго эндакрынолага. Ён адзін у нас і ёсць. Калі сітуацыя з пэўнымі захворваннямі змяняецца, і ўзнікае патрэба ў павелічэнні колькасці тых ці іншых спецыялістаў, мы, на жаль, не маем магчымасцей. Наадварот, здараюцца выпадкі, калі нарматыўная колькасць урачоў змяняецца на працягу года ў горшы бок, па розных, так бы мовіць, жыццёвых прычынах – урачы ж таксама жывыя людзі. Вось, скажам, малады спецыяліст сыходзіць у дэкрэт. Гэта, дарэчы, абсалютна канкрэтны выпадак. А запрасіць на гэтую вакансію на пастаяннае месца працы мы не можам, бо месца па законе захоўваецца за тым, хто сыходзіць у дэкрэтны адпачынак. На часовую працу ніхто з сур'ёзных спецыялістаў не пагаджаецца. І як мінімум на 2 гады, а то і на ўсе 3 мы застаёмся з вакансіяй.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Дата выхаду: 2011-05-20
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2011 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org