- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
17 кастрычніка беларускі рубель патаннеў адразу амаль на 1,5% у адносінах да валютнага кошыку (долар, еўра, расійскі рубель). Вось такія рэкорды Праз гэта быў усталяваны новы сумны рэкорд: паводле курса Нацыянальнага банка, еўра дасягнуў 11 230 беларускіх рублёў. Нацыянальная валюта пачала слабець напрыканцы жніўня. За апошнія два месяцы рубель патаннеў больш чым на 6%. На тле дэвальвацый 2011 года гэта выглядае дзіцячай забавай. Аднак пасля таго, як на працягу трох кварталаў рубель захаваў стабільнасць і нават крыху ўмацаваўся, змена тэндэнцыі насцярожвае. Да таго ж трэба ўлічыць, што нават на цяперашнім узроўні курс трымаецца дзякуючы мыліцам Нацыянальнага банка. Установа, якую ачольвае Надзея Ермакова, рэгулярна прадае замежную валюту на біржы, каб рубель не абрынуўся надта моцна.