be
pdf

Тут і цяпер 19-01-2012

Трэба мець на ўвазе, што золатавалютных рэзерваў у Нацыянальным банку сапраўды каля 8 мільярдаў долараў, але пры гэтым у камерцыйных банкаў — мінус 3,7 мільярда. Калі гэтыя рэзервы скласці разам, то атрымаецца недзе каля 4 мільярдаў у плюсе. Увогуле рэзервы не вельмі патрэбны для падтрымання валютнага курса, калі гэты курс вызначаецца на аснове попыту і прапанавання, як гэта аб'яўлена. Рэзервы выкарыстоўваюцца толькі для спынення спекуляцый. А калі курс расце таму, што экспарт меншы за імпарт, то тут патрэбны не рэзервы, а сур'ёзныя эканамічныя меры. Таму мая пазіцыя такая. Наўрад ці нам трэба крэдыты (часам дарагія, напрыклад, як крэдыт Ашчадбанка Расіі) заганяць у рэзервы, захоўваць у СКВ ці каштоўных паперах ЗША пад нізкі працэнт і страчваць на гэтым. Грошы, якія мы атрымліваем у выглядзе крэдытаў, трэба выкарыстоўваць на развіццё, тэхналагічнае пераўзбраенне, павышэнне ўзроўню вытворчасці, зніжэнне энергаёмістасці. Расповедамі пра вялікія рэзервы намагаюцца супакоіць, збіць паніку. Як былы чыноўнік я магу сказаць, што рэзервы гэтыя ляжаць у асноўным для супакаення. Яны будуць выкарыстаны для таго, каб пагасіць даўгі па дзяржаўных крэдытах.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2012-01-19
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2012 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org