be
pdf

Тут і цяпер 18.11.2010

Не паспеў Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў агучыць бягучыя рэйтынгі прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы, як сваю версію на гэты конт агучыў інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце. Напрыканцы кастрычніка незалежныя сацыёлагі зладзілі чарговае агульнанацыянальнае апытанне. У прыватнасці, у грамадзян Беларусі спыталіся аб тым, за каго б яны прагаласавалі, калі б прэзідэнцкія выбары адбыліся заўтра. Вынікі даследавання засведчылі істотны рост папулярнасці апазіцыйных кандыдатаў. Не адрэагаваць на гэтыя звесткі ўлады не маглі. Неўзабаве з’явіліся даныя штотыднёвага маніторынгу, які праводзіць інфармацыйнааналітычны цэнтр пры прэзідэнце. Ягоныя вынікі для гэтага самага прэзідэнта значна больш прыемныя. Так, паводле версіі ІАЦ, за Аляксандра Лукашэнку гатовы прагаласаваць 67,8% выбаршчыкаў, а рэйтынг астатніх прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта нібыта не перавышае 1%.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Дата выхаду: 2010-11-18
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2010 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org