- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Днямі ўзнікла нагода прыгадаць адразу пра два “народныя сходы”: афіцыёзны і апазіцыйны. У абодвух выпадках кантэкст быў правальны. Шмат што відавочна. 12 лістапада ў Беларусі не адбылася другая частка абвешчанага шэрагам апазіцыйных актывістаў Народнага сходу. Фармальна можна запярэчыць: там-сям людзі сабраліся. Але, на жаль, зусім не ў той колькасці, каб мерапрыемства набыло агульнанацыянальны маштаб, як гэта анансавалі арганізатары. Можна зразумець логіку тых, хто заклікае да несанкцыянаванага мерапрыемства ў цэнтры Мінска ці дазволенага — на плошчы Бангалор. Але рабіць несанкцыянаваны сход на перыферыі сталіцы... Арганізатары спрабавалі патлумачыць, што, згодна з заканадаўствам, дазвол ад улад на народны сход не патрэбен. Аднак было відавочна, што гэтая юрыдычная зачэпка не спрацуе, і праваахоўныя органы будуць кваліфікаваць гэтую падзею як несанкцыянаваную акцыю.