- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«У сувязі са з’яўленнем у апошні час правакацыйных чутак аб магчымай рэзкай дэвальвацыі нацыянальнай валюты, якія атрымалі шырокае распаўсюджанне дзякуючы асобным сродкам масавай інфармацыі і сеткі інтэрнэт, Нацыянальны банк паведамляе, што гэтыя чуткі ніякім чынам не адпавядаюць рэчаіснасці. Нацыянальны банк будзе ажыццяўляць палітыку курсаўтварэння строга ў межах вызначанага калідора дапушчальных змяненняў курса беларускага рубля ў адносінах да кошыка замежных валют — плюс-мінус 8 працэнтаў у адносінах да значэння курса, якое склалася на пачатак 2011 года (1057,04 рубля), забяспечваючы пры гэтым плаўнасць і прадказальнасць дынамікі курса. Пры гэтым двухбаковыя курсы беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, што ўваходзяць у склад кошыка (долар ЗША, еўра і расійскі рубель), будуць таксама змяняцца неістотна пад уплывам узаемных змяненняў курсаў гэтых валют на сусветных рынках. Сёння для забеспячэння ўстойлівасці нацыянальнай валюты Нацыянальны банк валодае як усімі неабходнымі манетарнымі інструментамі, так і золатавалютнымі рэзервамі».