- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Безумоўна, хітом публічнай прасторы краіны стала прэсуха кіраўніка дзяржавы. Канечне, там многа было сказана пра ўсе кірункі нашага жыцця. Вось толькі якія адказы Аляксандра Лукашэнкі спадабаліся беларускаму электарату? Гэта высвятлала "Тут і цяпер". Валянцін Акудовіч, філосаф: "Гэта шоу для тупых" — Я гэта не глядзеў і глядзець не збіраюся. Раней я не глядзеў таму, што мне было гідка, а цяпер ужо прызвычаіўся. Але чаму не гляджу? Смяяцца над усім гэтым — сябе дурнем адчуваць. Аналізаваць неяк? Дык я ж па прафесіі не палітолаг, які з гэтага жыве. Таму цяпер, калі няма ні агіды, ні смеху, ёсць адчуванне нейкай татальнай тупізны. Як мур, як сцяна. Ты тупееш, трапляючы ў праекцыю гледача, а тупым я не надта люблю быць. Можа, гэта робіцца дзеля таго, каб нас атупляць? Выступы Лукашэнкі — гэта шоу для тупых. І як толькі ў гэтае поле трапляюць не самыя тупыя, яны таксама тупеюць. І потым усе гэтыя каментары і аналітыка з нагоды выступу ў разумных людзей патыхаюць тупізной. Яны разам ствараюць і пашыраюць дыскурс тупізны за межы гэтага выступу.