be
pdf

Тут і цяпер 16-12-2011

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб мадэрнізаваныя прадпрыемствы не толькі працавалі без ільгот, але і давалі значныя прыбыткі дзяржаўнаму бюджэту. Аднак фінансавы стан суб'ектаў гаспадарання моцна залежыць ад сітуацыі ў эканоміцы, якая сёлета спрыяла далёка не ўсім. Карыкатура на савецкую мадэль кіравання Чарговая працоўная паездка кіраўніка Беларусі ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці мела галоўным вынікам загад "напружыць" прадпрыемствы, у будаўніцтва і абсталяванне для якіх дзяржава ўклала сур'ёзныя грошы. Першым кандыдатам на тое з'яўляецца мясцовая папяровая фабрыка "Спартак", агульная вартасць тэхнічнага пераўзбраення і рэканструкцыі якой складае каля 338 мільярдаў рублёў у сённяшніх цэнах. Наконт таго, якія цяпер прэферэнцыі атрымлівае прадпрыемства, і колькі падаткаў яно сплочвае ў бюджэт, нічога не паведамлялася. Аднак такія-сякія высновы можна зрабіць, грунтуючыся на звестках пра сярэдні заробак на "Спартаке". За студзень-верасень 2011 ён складае сціплыя 1,7 мільёны рублёў. Такім чынам, пра паспяховасць фабрыкі гаварыць пакуль што наўрад ці даводзіцца.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011-12-16
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2011 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org