be
pdf

Тут і цяпер 16-09-2011

Гуманізму ў Лукашэнкі небагата — на ўсіх не хапіла. За кратамі засталіся тры былыя кандыдаты ў прэзідэнты: Андрэй Саннікаў, Мікола Статкевіч і Зміцер Вус. Таксама ў якасці палітзняволеных дагэтуль Павал Севярынец, Зміцер Бандарэнка, Зміцер Мядзведзь, Андрэй Пазняк, Алесь Бяляцкі, Мікола Аўтуховіч, Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў. Чацвёра апошніх сядзяць не за падзеі 19 снежня, але сутнасці справы гэта не мяняе. Відавочна, беларускія ўлады разлічвалі, што Захад ацэніць гэты крок. Але першая рэакцыя з Еўрасаюза і Злучаных Штатаў Амерыкі была даволі стрыманай. У прыватнасці, дэпутат бундэстага Марылуіза Бек адзначыла, што ЕС не можа пачаць перамовы з кіраўніцтвам Беларусі да таго часу, пакуль палітвязні не вызвалены ў поўным складзе. Еўрапарламент аднагалосна прыняў рэзалюцыю, у якой таксама заклікаў беларускія ўлады вызваліць усіх палітзняволеных ды яшчэ і асудзіў рэпрэсіі супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Аналагічнай пазіцыі прытрымліваецца намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ў пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека Томас Мэлія. Паводле яго слоў, гаворка павінна ісці не толькі пра вызваленне, але і пра поўную рэабілітацыю палітзняволеных.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Дата выхаду: 2011-09-16
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2011 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org