be
pdf

Тут і цяпер 15-07-2011

Чарговы візіт прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча ў Маскву суправаджаўся гучнымі заявамі наконт прыватызацыі. Сцвярджаецца, што беларускія ўлады гатовы адным махам прадаць расійскім кампаніям усё “фамільнае срэбра”. Сумніўнае дасягненне Паводле Мясніковіча, беларускі ўрад вядзе перамовы наконт: “Гродна Азоту” — з “СІБУРам” і “Раснафтай”; “Нафтана” — з “Лукойлам”; “Белтрансгазу” — з “Газпрамам”; “Мазырскага НПЗ — з “Раснафтай”; МТС — з АФК “Сістэма”; МАЗа — з “Рускімі машынамі” і “Растэхналогіямі”; “Інтэграла” — з “Растэхналогіямі”. Прэм’ер-міністр таксама дадаў, што “Уралкалій” пакуль яшчэ не сфарміраваў свае прапановы па “Беларуськаліі”, але салігорскае прадпрыемства таксама можа быць прадметам гандлю. Па-за межамі гэтага спіса з буйных кавалкаў беларускай уласнасці засталіся Беларускі металургічны завод, Мінскі трактарны і, бадай, усё. Атрымліваецца, што афіцыйны Мінск публічна абвясціў татальны распродаж. Цікава, што зусім нядаўна (26 траўня гэтага года) Аляксандр Лукашэнка сцвярджаў: прыватызацыя ў Беларусі не будзе абвальнай. Ці то ён маніў, ці краінай насамрэч кіруе Мясніковіч, ці эканамічная сітуацыя пагаршаецца так імкліва, што планы даводзіцца пераглядаць.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Дата выхаду: 2011-07-15
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2011 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org