- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У інтэрв'ю агенцтву "Інтэрфакс" дыпламат, перадусім, патлумачыў неабходнасць прыняцця Канстытуцыйнага акта Саюзнай дзяржавы і найхутчэйшага ўвядзення адзінай валюты. — Другога крызісу беларуская сістэма не перажыве, — так Сурыкаў аргументаваў неабходнасць пераходу на расійскі рубель. — І могуць узнікнуць складанасці ўнутрыпалітычнага характару. Цікава, што пару тыдняў таму прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін жменямі сыпаў кампліменты на адрас беларускага ўрада, які нармалізаваў сітуацыю ў эканоміцы і прарочыў маштабныя вынікі ў найбліжэйшай будучыні. І раптам расійскі амбасадар кажа пра зусім сумны варыянт...