- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Улады Беларусі вырашылі асіметрычна адказаць на візавыя санкцыі Еўрасаюза. Выкрыць "ворагаў народа". Напрыканцы лютага, пасля чарговага пашырэння чорнага спісу неўязных у ЕС, крыніца, блізкая да кіраўніцтва дзяржавы, паведаміла парталу TUT.BY, што разглядаецца магчымасць абмежавання на выезд з Беларусі асоб, якія "заклікалі да ўвядзення санкцый супраць нашай краіны". Гэткіх "нягоднікаў" на той момант налічылі аж 108, але агучаныя былі толькі 3 прозвішчы – былы спікер Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна і кіраўнік Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.