- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Гаворка ідзе пра ініцыятыву ўвядзення для грамадзян Беларусі пошлінных вылікаў, якія будуць аналагічныя падатковым вылічэнням, што дзейнічаюць сёння ў адносінах да падаткаў, — гаварылася ў звароце. — На практыцы гэта будзе выглядаць так: грамадзянін Беларусі ўвозіць у краіну іншамарку, і да яе прымяняюцца дзеючыя (высокія) стаўкі ўвазных пошлін Мытнага саюза. А затым дзяржава прадастаўляе грамадзяніну пошлінны вылік, і частку выплачанай пошліны вяртае яму назад. У ідэале працэдура прадастаўлення выліку можа ажыццяўляцца аўтаматычна прама ў момант выплаты грамадзянамі ўвазных пошлін». «Тут і цяпер» пацікавілася, чым скончылася гэтая гісторыя. "Мы атрымалі адказы на свой зварот, — кажа адзін з актывістаў і арганізатараў кампаніі журналіст Уладзімір Лебедзеў. — У прынцыпе, не адпіскі, але відаць, што чыноўнікі спрабуюць спусціць усё на тармазах, таму што ні Нацбанку, ні мытнікам дадатковы галаўны боль не патрэбен. Мы спрабавалі пад гэтай інтэрнэт-ініцыятывай праводзіць рэальны збор подпісаў. Паколькі гэта якраз супала з правядзеннем маўклівых акцый, калі праваахоўныя органы вельмі нервова рэагавалі на збор любых подпісаў, мы паспрабавалі пайсці афіцыйным шляхам — накіравалі адпаведны запыт у Мінгарвыканкам. Нам адказалі, што збор подпісаў пад калектыўным зваротам грамадзян прыраўнаны да масавых мерапрыемстваў. Па сутнасці, Мінгарвыканкам паставіў крыж на масавых зваротах грамадзян...».