- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
10 красавіка Аляксандр Лукашэнка прызначыў на новыя пасады 11 чалавек. З гэтай "футбольнай каманды" амаль палова — "сілавікі: 4 — з Камітэта дзяржаўнай бяспекі, яшчэ 1 — з Міністэрства ўнутраных спраў. Імёны яшчэ пяці "кадраў, якія вырашаюць усё", больш-менш вядомы хіба што спецыялістам. І толькі адзін з новапрызначаных — знакамітасць (у пэўным сэнсе). Гэта Міхаіл Русы, які з пасады міністра сельскай гаспадаркі перамясціўся ў крэсла віцэ-прэм'ера.