- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Лукашэнка мае намер утрымліваць беларускія Узброеныя Сілы за кошт Расіі. Пра гэта ён распавёў пасля вяртання з Сочы, на сустрэчы з дзяржсакратаром Савета Бяспекі Леанідам Мальцавым і міністрам абароны Юрыем Жадобіным. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь і Расія маюць ужо практычна агульнае войска. Гэтая заява нагадвае наступны анекдот. У клас заходзіць маленькі хударлявы хлопчык і пытаецца: — Ну, хто на мяне? Падымаецца здаровы бамбіза. — Ну, я. — Як цябе завуць? — Вова. Маленькі падыходзіць да вялікага і кажа астатнім: — Ну, хто на нас з Вовам? Калі ж гаварыць сур'ёзна, то ваеннае супрацоўніцтва — гэта адзін з найбольш важкіх козыраў Лукашэнкі ў адносінах з Крамлём. Па гэтым кірунку ў бакоў практычна не бывае рознагалоссяў. Больш за тое, калі паміж Мінскам і Масквой пачыналіся спрэчкі па палітычных ці эканамічных пытаннях, то расійскія генералы прымалі бок Лукашэнкі, бо лічаць яго добрым хаўруснікам, а Беларусь — стратэгічна важнай тэрыторыяй.