be
pdf

Тут і цяпер 10.01.13-16.01.13 г.

Апошнім часам усё больш людзей, асабліва высокаадукаваных, тых, хто ведае мовы і валодае запатрабаванымі спецыяльнасцямі, з'язджае за мяжу. Наколькі незваротны гэты працэс, разбіралася "Тут і цяпер". Віктар Шалкевіч, бард, аўтар радкоў "А ў канцы гэтай сцежкі панура стаіць непазбежная цень эміграцыі": "Лірычны герой і аўтар – не адно і тое ж" — Я такі варыянт нават не разглядаю. А чаго гэта я павінен эмігрыраваць? Гэта мая краіна: тут я нарадзіўся, тут жылі мае бацькі, дзяды, прадзеды. Маё Поразава стаіць з пятнаццатага стагоддзя. Куды ж тут ехаць? Гэта несур'ёзная пастаноўка пытання. Такое мог заявіць мой лірычны герой, але ж лірычны герой і аўтар — дзве розныя рэчы. Я нясхільны асуджаць эмігрантаў. Мне здаецца, паколькі Бог стварыў свет і сказаў Адаму і Еве: "Пладзіцеся і множцеся", то людзі вольны пладзіцца і множыцца, дзе толькі захочуць. Але ж асноўная маса людзей шукае шчасця і знаходзіць яго менавіта на сваёй зямлі. Таму, напрыклад, шведы не эмігрыруюць так масава. Высновы рабіце самі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2013-01-10
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2013 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org