- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Вілейцы — су ды і штрафы за «пальчыкі». У судзе Вілейскага раёна пачаўся суд над прадпрымальнікам Аляксеем Чарапанам. Яго вінавацяць у адмаўленні прайсці абавязковую працэдуру дактыласкапіі. Аднак абвінавачаны заяўляе, што пра сваю адмову здаць адпячаткі пальцаў упершыню ён даведаўся, калі атрымаў позву ў суд. Як высветлілася падчас першага дня слуханняў, заяву ў суд на прадпрымальніка склаў мясцовы ўчастковы міліцыянт без ведама Аляксея Чарапана.