- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каб набыць валюту, людзі з рэгіёнаў прыязджаюць у Мінск. Але і там усюды даўжэзныя чэргі, раздражнёнасць жадаючых разжыцца доларамі ці еўра і нават пэўны адчай. Фактычна ў краіне зараз існуе некалькі курсаў, гэта прызнала і дзяржава. Напрыклад, тым, хто ўзяў у камерцыйных банках рублёвыя крэдыты, дазволілі іх вяртаць па наступным курсе – курс Нацыянальнага банка плюс 10 працэнтаў. На рынках пакупнікам прапаноўваюць разлічвацца па курсе ад 3500 беларускіх рублёў за долар да 4200. Вось што сказаў карэспандэнту “Тут і цяпер” гаспадар двух павільёнаў на Ждановічах, у якіх гандлюць ламінатам і сайдынгам: “Калі раней андулін мы рэалізоўвалі па 31 500 рублёў за ліст, то цяпер прадаём за 40 000. Расійскі “Кронастар” можа прапыніць пастаўкі свайго ламінату па прычыне неразбярыхі з курсам долара ў Беларусі. Актыўнасць на рынку паменшылася ў разы. Што будзе заўтра, не ведае ніхто”.