- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Людзі хварэюць па-рознаму. І толькі чыноўнікі — аднолькава. Згусцеюць хмары над галавой якога чынушы, ён — брык на бальнічны ложак і ляжыць. Медыкі заўважылі нават, што з перапуду начальнікі часта хварэюць на ныркі. Твар у іх робіцца азызлы, а пад вачыма ўтвараюцца мяшкі. Так было за савецкім часам, і тое ж адрадзілася ў сучаснай Беларусі. Магчыма, нават у большым маштабе і з некаторымі нюансамі ў хваробе "вертыкальных" чыноўнікаў рознага калібру.