be
pdf

Тут і цяпер 04-11-2011

Нядаўна калегі з "Еўрарадыё" выявілі на ўскрайку Мінска, ва Уруччы, няблага замаскіраваную стаянку, дзе спецыялісты з Кіраўніцтва справамі прэзідэнта прадаюць канфіскаваныя аўто. Частка (збольшага сапраўднае ламачча) – для ўсіх жадаючых, а другая – шыкоўныя "аўдзі", "БМВ Х5", "вольва", асобна агароджаная жалезным парканам і абароненая абвесткай "Транспартныя сродкі для далейшага прапанавання, у адпаведнасці з заяўкамі дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый". Асобная пікантная дэталь: машыны "не для ўсіх" хоць і ацэньваюцца экспертамі ў еўра (потым цана пералічваецца ў беларускія рублі па бягучым курсе Нацбанку), у выніку чамусьці ўсё адно каштуюць амаль удвая больш, чым гэтыя ж мадэлі на аўтарынках. Адразу ўзнікае мноства наіўных пытанняў. Скажам, адкуль у якога-небудзь упраўлення культуры N-кага раёна краіны грошы на аўтамабіль за 20 тысяч еўра (а па рынкавым кошце – за ўсе 40)? І навошта чыноўнікам увогуле такія дарагія службовыя машыны, калі ім афіцыйна ўказана нават бензін эканоміць?..

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011-11-04
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2011 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org