be
pdf

Тут і цяпер 03.03.2011

Суперпраект «Беларускі клуб у Кантынентальнай хакейнай лізе», на які за апошнія гады выдаткаваны дзясяткі мільёнаў долараў, праваліў чарговы сезон. Хаця знаходзіўся літаральна ў кроку ад адноснага поспеху. Два папярэднія гады мінскае “Дынама” наогул не трапляла ў лік 16 наймацнейшых каманд КХЛ, якія па выніках рэгулярнага сезона працягваюць барацьбу за Кубак Гагарына. Гэтым разам здавалася, што, прынамсі, у плэй-оф беларусы трапяць без праблем. Пад сцягі “Дынама” былі пастаўлены вядомы чэшскі трэнер Марак Сікора і шэраг сур’ёзных легіянераў. У выніку на старце сезона мінскі клуб пэўны час займаў першае месца ў турнірнай табліцы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Аднак музыка іграла нядоўга. Каманда, скляпаная спехам (хай сабе і з някепскага матэрыялу), не вызначалася стабільнасцю. Скандалы пачаліся яшчэ на этапе падрыхтоўкі, калі змяніўся прызначаны за пару месяцаў да таго гендырэктар клуба, а потым новае кіраўніцтва пачало пераглядаць дамоўленасці з гульцамі. Як характэрны прыклад трансфернай палітыкі “Дынама” можна прывесці сітуацыю з варатарамі: мінскі клуб ледзь не страціў абодвух галкіпераў зборнай Беларусі. І калі з Андрэем Мезіным справу ўсё-ткі ўдалося палагодзіць, то Віталь Коваль, якому істотна панізілі заробак, перабраўся ў падмаскоўны “Атлант”. Скончылася гэта тым, што яшчэ ўвосень давялося тэрмінова плаціць вялікія грошы заакіянскаму Роберту Эшу — інакш каманда рызыкавала б застацца з “пустымі варотамі”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер
  • Дата выхаду: 2011-03-03
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Copyright: © 2011 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org