- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля “абмену ласкамі” на пачатку кастрычніка (на прэсавай канферэнцыі для расійскіх журналістаў і ў відэаблогу адпаведна) Дзмітрый Мядзведзеў не рэагаваў на кпіны з боку Аляксандра Лукашэнкі. Больш за тое, здавалася, што Масква паступова рыхтуецца да замірэння з беларускім кіраўніком, бо мала сумняваецца ў чарговай “элегантнай перамозе”. Аднак раптам высветлілася, што стаўленне Мядзведзева да Лукашэнкі не палепшылася ні на ёту. Прычым расійскі прэзідэнт палічыў неабходным паведаміць пра гэта “гораду і свету” праз сацыяльную сетку Twitter. І адаслаў да відэазвароту, дзе бэсціў Лукашэнку напоўніцу.