- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
2 лicтапада ў Беларусi адзначаюць адно з найбольш аўтэнтычных нацыянальных свят, якое сваiмi каранямi сягае дахрысцiянскай мiнуўшчыны: Дзяды. Як паганская традыцыя спалучаецца з праваслаўнай ды каталіцкай? Пра гэта "Тут і цяпер" распавёў святар Беларускай каталіцкай (уніяцкай) місіі ў Англіі айцец Сяргей Стасевіч. — Спрадвеку ў гэтыя восеньскія дні беларусы ўшаноўваюць памяць продкаў, — кажа айцец Сяргей Стасевіч. — Разам з паганскім культам нябожчыкаў у нашу традыцыйную культуру ўпляліся хрысціянскія абрады, вераванні і звычаі, трансфармаваўшы яе. Сёння, дзякуючы бурлівай гісторыі нашай краіны канца 1980-х – пачатку 1990-х, а менавіта першым Дзядам у Курапатах, яно набыло яшчэ і новы сэнс — памінанне ахвяр камуністычнага рэжыму — і стала адным з сімвалаў змагання за незалежнасць Беларусі. Дзень памяці продкаў, 2 лістапада, для нас, беларусаў — незалежна ад веравызнання — гэта сапраўдны дзень нацынальнага яднання. Нагадаю: Вярхоўны Савет Беларусі зацвердзіў гэта ў 1991 годзе, зрабіўшы яго дзяржаўным святам.