be
pdf

Тут і цяпер 02.06.2011

Найбольш крэатыўныя ідуць на розныя хітрыкі дзеля яе набыцця — напрыклад, ездзяць на рынкі Літвы, Польшчы, Расіі ды Украіны на гандаль. А потым за выручаную валюту гэтых краін набываюць еўра і долары, а то і проста прывозяць гэтыя грошы, не мяняючы, каб потым з чарговага атрыманага заробку ці нейкага даходу зноў паехаць гандляваць. Тым часам у "валютных" чэргах пануе істэрыя, здараюцца бойкі, а то і горшыя выпадкі: так, 45-гадовы спадар з Магілёва, які двое сутак запар прастаяў каля абменніка на вакзале ў абласным цэнтры, памёр ад разрыву сэрца на прыступках памяшкання білетных кас. Дарэчы, каля гэтай жа касы людзі бачылі і аднаго з высокіх кіраўнікоў гарвыканкама: чыноўнік, як і ўсе, прыйшоў адзначыцца ў чарзе (у абедзенны перапынак, дарэчы, бо з дысцыплінай цяпер строга). Час ад часу маюць месца незразумелыя абмежаванні выдачы грошай праз банкаматы тых ці іншых банкаў. Банкавыя карткі ва ўсім свеце існуюць для таго, каб чалавек разлічваўся праз іх без наяўных грошай. У нас жа чалавек здымае грошы ў банкамаце і бяжыць плаціць гэтымі грашыма ў краму — такая вось нацыянальная асаблівасць карыстання банкаўскімі рахункамі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Дата выхаду: 2011-06-02
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2011 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org